Домой В стране Золатавалютныя рэзервы за чэрвень знізіліся на $354 мільёны

Золатавалютныя рэзервы за чэрвень знізіліся на $354 мільёны

даляраў
Фота: pixabay.com

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі 7 мільярдаў 409,3 мільёна даляраў ЗША (у эквіваленце).

За чэрвень яны знізіліся на 353,8 млн даляраў (на 4,6%) пасля росту ў траўні на 485,2 млн (на 6,7%).

Нацбанк тлумачыць, што зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 240 млн даляраў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін і прыцягнення Мінфінам сродкаў у замежнай валюце.

На 1 студзеня 2022 года аб’ём ЗВР павінен скласці не менш за 6,0 млрд. даляраў ЗША.


nn.by
Фота на галоўнай старонцы: fakt.pl