Домой Общество Зьмiцер Мурашка: за парадак трэба не змагацца, а самiм яго наводзiць

Зьмiцер Мурашка: за парадак трэба не змагацца, а самiм яго наводзiць


23 красавiка ў Бабруйску адбылася сустрэча зь вядомым беларускiм архітэктарам Зьмiцерам Мурашкай. Удзельнiкi мерапрыемства даведалiся аб традыцыйнай беларускай архiтэктуры i абмеркавалi праблему выцяснення зяленых зонаў гiпермаркетамi.

Зьмiцера можна назваць «архiтэктарам-бунтаром». Уся справа ў ягоным паважлiвым стаўленьнi да нацыянальнай культуры нашай бацькаўшчыны, якую калiсьцi называлi краiнай млыноў i замкаў.

«Законы i нарматывы — гэта нечый бiзнэс, лабiраваньне чыiхсьцi iнтарэсаў, нават калi яны ствараюць перашкоду для захоўваньня культурнай спадчыны», — кажа архітэктар.

Удзельнiкаў сустрэчы зацiкавiлi фотаздымкi традыцыйных шляхецкiх сядзiб, якiя спадар Зьмiцер прапанаваў як прыклады насамрэч якаснай будоўлi. Напэўна, больш за ўсе аўдыторыю ўразiла саламяная страха на палесскiм будынку, усталяваная ў 1905-м годзе.

Зьмiцер Мурашка вызначае чатыры пункты, паводле якiх будынак лiчыцца iдэальным -функцыянальнасьць, надзейнасьць, прыгажосьць i эканамiчнасьць. Эстэтыку беларускага жытла вызначае наша ментальнасьць — яе блiзкасьць да прыроды. З пункту гледжаньня архiтэктара, менавiта Сонца круцiцца вакол нас, а не наадварот.

Асабiстую ўвагу слухачоў выклiкала тэма зьнiшчэньня зяленых зонаў. Бабруйчане неабыякава ставяцца да сiтуацыi з санiтарна-ахоўнай зонай на вулiцы Лынькова i лiчаць высечку дрэваў пад будаўнiчую пляцоўку сапраўдным злачынствам. Зьмiцер параiў грамадзянам заняць пазiцыю ад закона. На яго думку: «За парадак трэба не змагацца, а самiм яго наводзiць». Прыходзiць да чыноўнiкаў з iдэямi, прапаноўваць рашэньнi…

Магчыма, урэшце рэшт, такая тактыка дапаможа бабруйчанам вярнуць гораду ягоныя «лёгкiя».

Александрына Глаголева