Домой Общество «Жыццё ў дзейнасці» запрашае

«Жыццё ў дзейнасці» запрашае

Запрашаем вас прыняць удзел у прэзентацыі ініцыятывы «Жыццё ў дзейнасці».

У праграме майстар- класы: вышыўцы; выцінанка з паперы; пляценне з саломкі, валянне з лямцу, пляценне лапцяў, майстар-клас Сяргея Выскваркі па народных танцах. Народныя майстры падзеляцца сваімі тонкасцямі і сакрэтамі.

Тэматычная прэзентацыя «Ландшафтны дызайн» і шмат іншага.

Пачатак мерапрыемства: 14 чэрвеня ў 12.00 па адрасе: Бабруйск, Кастрычніцкая, 173-а (з тыльнага боку дома; апошні па ліку офіс).

Уваход вольны.

Арганізатары