Домой В стране Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі

Журналістку Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі

Барысевіч

2 сакавіка суд Маскоўскага раёна Мінска агучыў вырак доктару Арцёму Сарокіну і журналістцы Кацярыне Барысевіч.

Доктара БХМД Арцёма Сарокіна і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч затрымалі 19 лістапада. На думку Генпракуратуры, яны выдалі медыцынскую таямніцу аб стане Рамана Бандарэнкі, што пацягнула цяжкія наступствы, а менавіта «павышэнне напружанасці ў грамадстве і стварэнне атмасферы недаверу да кампетэнтных дзяржаўных органаў». Пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. Спачатку на працэс не пусцілі незалежных журналістаў, а пасля пасяджэнне ўвогуле закрылі. Пра гэта папрасіў пракурор, яго хадайніцтва задаволілі, хоць абвінавачаныя, іх абаронцы і нават мама загінулага Рамана Бандарэнкі выказаліся супраць закрыцця працэсу.

Але ж вырак агучваецца ў адкрытым рэжыме. 2 сакавіка суддзя Святлана Бандарэнка зачытала прысуд.

Кацярыну Барысевіч асудзілі на рэальны тэрмін — 6 месяцаў калоніі.

Доктара Арцёма Сарокіна ў калонію не адправілі. Ён атрымаў з адтэрміноўкай. Сарокіна вызвалілі ў залі суда.

 

nn.by
Фота на галоўнай старонцы: baj.by