Карэспандэнт рэгіянальнай недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Людміла Любімцава
некалькі разоў звярталася ў гарадскі занальны цэнтр гігіены і
эпідэміялогіі, каб атрыманць інфармацыю наконт забароны на купанне ў
мясцовых вадаёмах.
24 ліпеня яна, паводле дамоўленасці, даслала
супрацоўнікам цэнтру спіс сваіх пытанняў. Аднак, патэлефанаваўшы ў
прызначаны дзень, журналістка атрымала катэгарычную адмову ў
прадастаўленні «Бобруйскому курьеру» якой-кольвек інфармацыі.
Адмову
матывавалі тым, што Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі супрацоўнічае толькі
з дзяржаўнымі выданнямі, і прапанавалі па ўсіх пытаннях звяртацца ў
аддзел ідэалагічнай працы Бабруйскага гарвыканкама.