У будынку бабруйскага УУС у мінулы чацвер застрэліўся 37-гадовы маёр міліцыі.
— 18 лютага маёр міліцыі Б. заступіў на ахову парадку ў другую змену, — распавёў нам пракурор Першамайскага раёна спадар Анатоль Трэцьякоў. — А 15.23 ён атрымаў табельную зброю. Пасля чаго не з’явіўся на інструктаж.
Па словах пракурора, спадар Б. быў знойдзены ў пакоі разрадкі і зарадкі зброі. Да таго як застрэліцца, ён размаўляў 29 хвілін 40 секунд па мабільным тэлефоне з жонкай. З ёю спадар Б. распісаўся пятага студзеня гэтага года. Высветлілася, што яна не жадала больш заставацца ў Бабруйску, а хацела з’ехаць у Міёры (горад на захадзе Віцебскай вобласці).
Выпадкаў самагубства сярод міліцыянтаў, як адзначыў Анатоль Трэцьякоў, за гады яго пракурорскай дзейнасці, у Бабруйску не было.
Яўген ВАСЬКОВІЧ