Домой Культура Запрашаем на літаратурны вечар

Запрашаем на літаратурны вечар

22-га чэрвеня, у панядзелак, адбудзецца сустрэча з выдатным літаратарам з Магілёва — празаікам, паэтам, лаўрэатам прэміі імя Гедройца 2015 (другая прэмія) Таццянай Барысік (у мінулым — бабруйчанкі).

Госць з Магілёва прачытае свае рэчы, раскажа пра сябе, пагутарыць з публікай.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай, культурай — у цэлым…

Месца: вул. Кастрычніцкая, 173-а (цокальны паверх, з другога боку дома, апошні офіс па ліку, калі ісці з боку вул. Мінскай; каля ўваходу шыльда: «Кампутарныя курсы»).

Пачатак — у 18.00.

Уваход — вольны.

Арганізатары