Домой В стране За «цынічны плакат» з выявай Ярмошынай завялі крыміналку

За «цынічны плакат» з выявай Ярмошынай завялі крыміналку

У Ваўкавыску завялі крымінальную справу за «хуліганства» на 30-гадовага мясцовага жыхара.

Аказалася, ён павесіў на агароджы футбольнай пляцоўкі плакат з выявай старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. А ў багажніку ў яго знайшлі плакат з выявай кіраўніка Ваўкавыскага раёна.

«Абодва плакаты носяць цынічны характар. З дапамогай мантажу мужчына сумясціў выявы асоб і чужых фігур», — піша міліцыя.

Амаль два тыдні таму ў Ваўкавыску распачалі яшчэ адну справу аб злосным хуліганстве. Падазраецца кампанія маладых людзей, якая забралася на дах службовага аўтамабіля міліцыі, а затым скацілася некалькі разоў з лабавога шкла, як з горкі. Пазней маладыя людзі заўважылі на шкле відэарэгістратар і паказалі ў яго камеру непрыстойны жэст.

nashaniva.by