У гэтую пятніцу, 16 лістапада, тэма моўных курсаў «Мова нанова» – сельскі актывізм.
Да бабруйскіх «студэнтаў» завітае Вольга Трубач з Маладзечна. Дзяўчына вядомая тым, што аднаўляе сядзібу свайго прадзеда ў вёсцы Любкі ў Вілейскім раёне. Там жа яна ладзіць этнаграфічныя мерапрыемствы – «Летнік у Любках», фэст, прысвечаны народным танцам.
Пачатак, як звычайна, а 18-й, у тайм-клубе «1387» (вул.Чангарская, 54).
Уваход вольны!