Бабруйск адсвяткаваў Дзень гораду. Ў гэты дзень 66 год таму Бабруйск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны раз па адной з цэнтральных вуліцаў ходзяць прадстаўнікі гарвыканкаму і ветэраны, каб ушанаваць памяць загінулых байцоў. У перадзе такой калоны ідзе ваенны аркестр.