Домой В стране Як будуць працаваць бальніцы, паліклінікі і аптэкі на майскія святы

Як будуць працаваць бальніцы, паліклінікі і аптэкі на майскія святы

працаваць
Фота: IrkutskMedia

Мінздароўя расказала, як будзе арганізавана аказанне медыцынскай дапамогі людзям у выходныя і святочныя дні ў маі.

Бальніцы 1, 9, 11 мая будуць працаваць па графіку святочнага дня, 2 мая — выходнага, а 8 і 15 мая — суботняга і 10 мая — па графіку рабочага дня.

Змены закрануць таксама паліклінікі, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі, магазіны медтэхнікі ды інш.

1, 9 і 11 мая яны будуць працаваць як у святочны дзень, 2 мая — як у выходны, 8 і 10 мая — па графіку суботы, а 15 мая — па графіку рабочага дня.

 

nn.by
Фота на галоўнай старонцы: sputnik.by