Домой В стране «Я ўжываю наркотыкі з 16 гадоў». Ціму Беларускіх пагражае да пяці гадоў

«Я ўжываю наркотыкі з 16 гадоў». Ціму Беларускіх пагражае да пяці гадоў

беларускіх
Ціма (Цімафей Марозаў) разам з адвакатам Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Фота Надзеі Бужан

Суд Маскоўскага раёна Мінска сёння пачаў судовы разгляд крымінальнай справы Цімы Беларускіх. Спевака абвінавачваюць ў набыцці, ужыванні і захоўванні наркатычных сродкаў (ч. 1, арт. 328).

Незалежныя СМІ, апроч kp.by, не пусцілі на пасяджэнне. Афіцыйная прычына — эпідэмічная абстаноўка.

беларускіх

На судзе Ціма распавёў, што ўпершыню ўжыў наркотыкі ў 16 гадоў. Ужываў марыхуану, какаін, той жа гашыш. Ужываў перыядычна, набываў рэчывы праз закладкі, з тэлефона сябра. Часам у закладках траплялася зусім не тое, што спявак «замаўляў». Напрыклад, летась Ціма разам са сваім сябрам Антонам Крывецкім хацелі набыць какаін, але ў закладцы трапіўся амфетамін.

У студзені, перад затрыманнем, Ціма і Антон заплацілі 300 рублёў за гашыш. Забралі закладку, пасля паехалі ў камп’ютарны клуб. Частку наркотыкаў ужылі, рэшту Ціма паклаў сабе ў кішэню, разам з трубкай для ўжывання. Іх і знайшлі ў спевака пасля затрымання.

Ціма кажа, што з Крывецкім сябруе больш за год. Пазнаёміліся праз агульных сяброў.

Абодва хлопцы — і Беларускіх, і Крывецкі — раней не судзімыя. Цяпер ім пагражае да 5 гадоў калоніі.

Таксама Ціма распавёў, што адукацыя ў яго поўная базавая, мае пяцігадовую дачку, зарэгістраваны як ІП у Ленінскім раёне Мінска.

У судзе абвешчаны перапынак да 14:15.

беларускіх

Міліцыя затрымала Ціму Беларускіх 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску. Пры асабістым вобшуку ў якога быў выяўлены гашыш (каля 0,0375 грама) і амфетамін (1,96 г).

Паведамлялася, што наркотыкі спявак і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі работнікі міліцыі. Падчас асабістага ператрусу Цімы быў знойдзены таксама псіхатроп. Сваю віну абвінавачаныя прызналі. Ціма быў адпушчаны пад заклад, а яго таварыш знаходзіцца пад вартай.

nn.by
Фата на галоўнай старонцы: nn.by