Домой Спорт Хутчэй за ўсіх былі «марудлівыя эстонцы»

Хутчэй за ўсіх былі «марудлівыя эстонцы»



















На вайсковым аэрадроме ў Бабруйску ўсталяваны новы рэкорд беларускіх трасаў драґ-рэйсінґу
Спаборніцтвы па драґ-рэйсінґу на былым вайсковым аэрадроме ў Бабруйску праводзяцца ўжо не першы год, але турнір, які 18 жніўня прымаў наш горад, безумойна, ўнікальны! Упершыню ў гісторыі беларускага дрэг-рэйсінгу на тэрыторыі нашай краіны адбыўся выязны этап адкрытага чэмпіянату Расеі.
Нагадаем, аўтамабілісты спаборнічаюць, хто хутчэй пераадолее вызначаную адлегласць па простай. Часцей за ўсё гэта дыстанцыя 402 м, якая лічыцца класічнай.
Каля семі гадоў ужо існуе беларуская федэрацыя драг-рэйсінгу і садзейнічае правядзенню спаборніцтваў на тэрыторыі нашай краіны, але такога моцнага складу ўдзельнікаў яшчэ не было ніколі. Напэўна, гэтым можна патлумачыць шэраг рэкордаў. Былы рэкорд беларускіх трасаў, пачынаючы з тэставых заездаў, быў пабіты некалькі разоў, але хутчэй за эстонца Крысціяна Кабі праехаць адлегласць 402 м ніхто не здолеў! Менавіта «марудлівыя эстонцы» (а разам з Крысціянам у Бабруйск на ўласным аўтобусе прыехала каманда ў складзе 5 чалавек) ўсталявалі новы рэкорд, які зараз складае 8,7 с. Найвышэйшая хуткасць, развітая Кабі на трасе, — 255 км/г. Адзначым, што рэйсэр пры гэтым адчувае сапраўды касмічныя перагрузкі — 4 адзінкі…
Аднак іх звышмоцная Chevrolet Monza з-за паломкі падчас кваліфікацыйных заездаў не стала пераможцай ў классе Unlimited Street. У фінале найхутчэй за ўсіх праехаў менчук Дзмітрый Бычак на Audi 200, які пакінуў на другім месцы іншага фаварыта — свайго цёзку — Філіна з Украіны на Mitsubishi Evolution VII. Яшчэ ў дзвюх класах машын праводзіліся фінальные заезды і вызначаліся пераможцы: імі сталі расейцы. У классе Fast Street B наймацнейшым быў Эльшан Асланаў на ВАЗ 2110. У классе ж Street RWD перамогу атрымаў Максім Гершанаў на Dodge Charger.
Усяго ў спаборніцтвах бралі ўдзел звыш 40-ка спартоўцаў у 6-ці класах аўтаў. Акрамя расейцаў і беларусаў, былі прадстаўнікі з Літвы, Латвіі, Украіны і Эстоніі.

Антон ПУЦІЛА.