Калі на вуліцы цёпла, мы вялікім натоўпам бяжым адпачываць удзень і піць піва на вуліцы ўвечары. Але на двары зіма, і чым сябе заняць доўгімі цёмнымі асенне-зімовымі вечарамі невядома.
Зразумела, што ўсе любяць спорт (раю, што можна абагуліць). Так вось, ёсць варыянт — наведаць хакейны матч. Нашу каманду трэба падтрымаць! Вельмі жадана пабачыць «Шыннік» у плэйоф. А тут яшчэ і Кубак Палесся пачынаецца.
Дарэчы, яшчэ не скончыўся футбольны сезон, можна схадзіць на апошняе спаборніцтва нашай «Белшыны» ў чэмпіянаце і на наступную гульню ў кубке Беларусі.
Па тэлебачанні будуць паказваць футбол, хакей, баскетбол, Алімпіаду і шмат іншых спартовых забаў.
Нарэшце памятаем пра тэатр, як жывы так і кіна-. Гэта заўсёды цікава і забаўляльна!