Домой Общество Вы ідзяце галасаваць? А спіс дэпутатаў ужо вядомы

Вы ідзяце галасаваць? А спіс дэпутатаў ужо вядомы

Аналізуючы спіс кандыдатаў у дэпутаты і іх пасады (спіс змешчаны на сайце Цэнтрвыбаркама Ярмошынай), лёгка прадказаць спіс будучых дэпутатаў. Важная не папулярнасць ці якасць кампаніі важная пасада.

Ад 1996 года дэпутатамі нацыянальнага сходу ў Беларусі станавіліся толькі асобы, ухваленыя Адміністрацыяй прэзідэнта. Сістэма працуе без збояў.
Цяпер ёсць толькі тры акругі, дзе немагчыма з дакладнасцю сказаць, на каго зрабіла стаўку прэзідэнтура. Гэта дзве акругі ў Мінску і адна у Маладзечне, дзе балатуюцца адначасова, напрыклад, дзейная дэпутатка і дырэктар паліклінікі. Аднак і там нашы здагадкі, найхутчэй што, спраўдзяцца.
Вось наш спіс, а заўтра супаставіце.

Брэсцкая вобласць
Валюшыцкі Віктар Іванавіч, дырэктар ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».
Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч, галоўны доктар УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца ХМП».
Багдановіч Ларыса Мікалаеўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Базанаў Уладзімір Аляксандравіч, ваенны камісар Брэсцкага аблваенкамата.
Палітыка Вольга Сяргееўна, начальнік філіі ЗАТ «Атлант».
Сцяцко Аляксандр Мікалаевіч, галоўны доктар УАЗ «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».
Язубец Мікалай Мяфодзьевіч, старшыня Баранавіцкага райвыканкама.
Пузырэўскі Уладзімір Іванавіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці.
Юркевіч Аляксандр Іванавіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Дарагакупец Юрый Іванавіч, дырэктар установы «Іванаўская ЖКГ».
Кавалевіч Леанід Мікалаевіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Зазуля Аляксандр Іванавіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Верас Валянціна Ігнацьеўна, начальніца аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама.
Мандроўская Зінаіда Міхайлаўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Паляйчук Аляксандр Іванавіч, старшыня СВК «Лапаціна».
Ярашэвіч Аляксандр Мікалаевіч, начальнік Столінскай ДБПМК.

Віцебская вобласць
Грыцкевіч Генадзь Паўлавіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Воўкаў Міхаіл Мікалаевіч, настаўнік матэматыкі УА «Дзяржаўная гімназія 8 г. Віцебска».
Бохан Сяргей Мікалаевіч, намеснік начальніка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч, дырэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
Шыцько Уладзімір Уладзіміравіч, дырэктар ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча».
Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч, старшыня палаты прадстаўнікоў.
Шыкшнян Пётр Генрыхавіч, старшыня Лепельскага райвыканкама.
Папко Васіль Парфяновіч, намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.
Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч, інструктар па спорце першай катэгорыі в/ч 5848.
Дабрыніна Людміла Анатольеўна, старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Дзедушкін Уладзімір Міхайлавіч, старшыня Аршанскага райвыканкама.
Гуйвік Наталля Васільеўна, старшыня Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Морхат Мечыслаў Віктаравіч, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама.
Папкоў Аляксандр Андрэевіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.

Гомельская вобласць
Фясак Віктар Дзмітрыевіч, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа 5 г. Гомеля».
Жмайлік Валерый Аляксеевіч, генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».
Леўшуноў Алег Фёдаравіч, начальнік аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомель.
Пачынок Міхаіл Іосіфавіч, дырэктар філіі «Гомельскія цеплавыя сеткі» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга».
Лапаціна Ганна Люцыянаўна, галоўная доктарка ўстановы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер».
Навумчык Ала Аляксандраўна, рэктар УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».
Шостак Пётр Мікалаевіч, старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Міхалькова Людміла Сцяпанаўна, старшыня Гомельскага абласнога суда.
Апанасюк Леанід Мікалаевіч, старшыня Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.
Удодаў Аляксандр Пятровіч, начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Расоха Мікалай Фёдаравіч, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мазырская агароднінная фабрыка».
Канопліч Сяргей Міхайлавіч, старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў.
Вашкоў Адам Сямёнавіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рэчыцкі метызны завод».
Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч, дэкан эканамічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».
Філіповіч Галіна Васільеўна, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў.
Чэкан Святлана Уладзіславаўна, начальніца Брагінскага райспажыўтаварыства.
Тут, у Гомельскай вобласці, ва ўладаў здарыўся вялікі пракол.
У Гомельскай-Навабеліцкай акрузе ад уладаў быў вылучаны Пракапенка Ігар Мікалаевіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак у часе кампаніі ён зляцеў з пасады, адмяніў сустрэчы з выбарцамі і зняўся. Ходзяць чуткі пра распачатае супраць яго расследаванне. У выніку на акрузе застаўся адзін толькі сябар Ліберальна-дэмакратычнай партыі, энэргетык. Уся краіна замерла ў інтрызе: большасць выбарцаў «прагаласуе» супраць яго? Ці ў палаце з’явіцца «незалежны» кандыдат?

Гродзенская вобласць
Сягоднік Аляксандр Іванавіч, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.
Бераснева Алена Пятроўна, галоўны рэдактар абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства «рэдакцыя газеты Гродзенская праўда.
Міхно Васіль Кандрацьевіч, дырэктар установы адукацыі Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва
Лісковіч Віктар Андрэевіч, галоўны доктар установы аховы здароўя Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр.
Мяжуеў Аляксандр Веніямінавіч, начальнік Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл.
Кучынская Наталля Генадзьеўна, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама.
Гушча Валер Іванавіч, загадчык хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя Лідская цэнтральная раённая бальніца.
Ермантовіч Леанід Аляксеевіч, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама.
Коханаў Анатоль Паўлавіч, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва Малабераставіцкі элітгас Бераставіцкага раёна.
Навумовіч Андрэй Мікалаевіч, старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў.
Сопікава Ала Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа 9 горада Слонім.
Кокаш Валерый Уладзіміравіч, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства Гроднааблбуд.
Ушкевіч Сяргей Іосіфавіч, старшыня Шчучынскага райвыканкама.
Цікава, што ў Гродзенскай вобласці аж 6 (!) безальтэрнатыўных акруг паказчык зладжанасці дзеянняў гродзенскай апазіцыі.

Магілёўская вобласць
Плаксіцкі Мікалай Рыгоравіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах ААТ Славянка.
Мішур Жанна Мікалаеўна, дырэктарка сярэдняй школы 30 г. Бабруйска», Партыя працы і справядлівасці.
Шамаль Алена Уладзіміраўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Кананчук Таццяна Пятроўна, старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.
Воўкаў Міхаіл Міхайлавіч, дэкан агранамічнага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».
Краўцоў Уладзімір Васільевіч, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Васіленка Уладзімір Мікалаевіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Сянкевіч Эдуард Аляксандравіч, пракурор Магілёўскай вобласці.
Старасцін Людміла Віктараўна, дырэктарка УА «Сярэдняя школа 13 г. Магілёва».
Станкевіч Ігар Станіслававіч, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Хімвалакно».
Разганаў Аляксандр Іванавіч, намеснік старшыні камісіі па аграрных пытаннях палаты прадстаўнікоў.
Коўтун Мікалай Анісімавіч, дырэктар сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства «Дах».
Агееў Аляксандр Віктаравіч, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Мінская вобласць
Шчэцька Віктар Уладзіміравіч, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.
Красоўская Тамара Пятроўна, кіраўніца справамі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Гумінскі Віктар Аляксандравіч, намеснік старшыні палаты прадстаўнікоў.
Харытончык Дзмітрый Іванавіч, намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ «БелАЗ».
Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч, намеснік міністра ўнутраных спраў камандуючы ўнутранымі войскамі.
Бойка Анатоль Сцяпанавіч, старшыня Клецкага райвыканкама.
Кляшчук Інэса Анатольеўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Абаленскі Яўген Вячаслававіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Данілевіч Таіса Іванаўна, начальніца ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама.
Іванчанка Мікалай Міхайлавіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь галоўны інспектар па Мінскай вобласці.
Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
Лазоўская Галіна Баляславаўна, рэдактар аддзела «Радыё Маладзечна».
(Лазоўская будзе ці не адзіным беларускамоўным дэпутатам у палаце.)
Шамодзі Таццяна Пятроўна, намеснік галоўнага доктара УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца» або Кулеш Станіслаў Францавіч, дырэктар ААТ «Бярэзінскае» абое маюць адпаведныя пасады і абое беспартыйныя. Думаем, дэпутаткай стане Шамодзі.
Русак Віктар Уладзіміравіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ.
Мурашка Ілля Аляксандравіч, начальнік брыкетнага цэха ААТ «Торфабрыкетны завод Усяж.
Лявіцкая Ганна Віктараўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Мякіннік Аляксандр Пятровіч, старшыня Пятрышкаўскага сельвыканкама.

горад Мінск
Няхайчык Аксана Уладзіміраўна, старшыня Заводскай раённай арганізацыі РГА Белая Русь.
Дудкін Сяргей Веніямінавіч, старшыня прафсаюзнага камітэта ліцейнага завода МАЗ ВА БелаўтаМАЗ.
Барадзеня Валер Анатолевіч, дэкан факультэта маркетынгу БДЭУ.
Мажэйка Леанід Паўлавіч, дырэктар філіі Аўтобусны парк 2 Мінсктрансу» або Дражына Аксана Георгіеўна, загадчыца кафедры акушэрства ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Напэўна, дырэктар аўтапарку.
Касцюкоў Вадзім Анатольевіч, галоўны доктар УАЗ «18-я гарадская паліклініка» або дэпутатка палаты прадстаўнікоў Лявоненка Валянціна Сцяпанаўна (Кампартыя Беларусі). Праўда, Лявоненка ўжо пенсійнага веку. Можа, жанчына самастойна вылучылася? Думаем, дэпутатам стане Касцюкоў.
Клімовіч Наталля Анатольеўна, галоўная доктарка УАЗ «3-я гарадская дзіцячая паліклініка».
Чаравач Уладзімір Алегавіч, старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска.
Аляксеенка Васіль Анатольевіч, камандзір корпуса ўнутраных войскаў МУС РБ в/ч 3403.
Шылава Святлана Дзмітрыеўна, намесніца старшыні пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў.
Пальчык Генадзь Уладзіміравіч, дырэктар Навукова-метадычнага установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі РБ.
Кузьміч Аляксей Фёдаравіч, дэпутат палаты прадстаўнікоў.
Кубракова Людміла Пятроўна, спецыяліст Дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк».
Жураўская Валянціна Іосіфаўна, дэпутатка палаты прадстаўнікоў.
Савановіч Міхаіл Фёдаравіч, старшыня Мінгарсавета.
Самасейка Мікалай Леанідавіч, старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў.
Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч, галоўны доктар УАЗ «34-я цэнтральная клінічная паліклініка».
Бусько Віталь Леанідавіч, старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў.
Жылінскі Марат Генадзьевіч, намеснік дырэктара па навуковай працы ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі».
Валевач Зыгмунд Антонавіч, начальнік навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі УА «Вайсковая акадэмія РБ».
Валчанкоў Аляксандр Анатолевіч, дырэктар УА «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=80553