Домой В стране Віктар Лукашэнка будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы

Віктар Лукашэнка будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы

лукашэнка

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас Алімпійскага сходу НАК, дзе саступіў Віктару Лукашэнку пасаду прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе БелТА.

«І, самае галоўнае, шмат ж вы чуеце размоў: транзіт улады, вось тут цяпер Лукашэнка старэйшаму як мінімум перадасць уладу, ён будзе кіраваць у краіне.

Я часта казаў, што ў нашай сям’і гэта ніколі не абмяркоўвалася і абмяркоўвацца не можа. Бо ніводнае маё дзіця прэзідэнтам у Беларусі не будзе пасля мяне. І Віктар, калі вы яго абераце, не будзе дзяржаўным служачым.

Ён сёння ж будзе звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Я не цісну на вас і не настойваю. Гэта ваш выбар», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Віктар Лукашэнка займаў пасаду памочніка па нацыянальнай бяспецы з 2005 года.

Сёння ён быў абраны прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. З красавіка 2019 года ён выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе таго ж года быў абраны Алімпійскім сходам на гэту пасаду.

 

nn.by