Хутка Барак Обама прыме бразды праўлення ЗША. І зараз, напэўна, самы лепшы час узгадаць тыя самыя цікавыя цытаты 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша Малодшага.
Фота AP
- Мы нясем абавязкі перад НАТА, таму што мы частка НАТА. Мы нясем абавязкі перад Еўропай, таму што мы частка Еўропы.
- Сям’я — вось, дзе наш народ знаходзіць свае надзеі, вось, дзе крылы знаходзяць свае мары.
- Калі мы не атрымаем перамогу, мы сутыкнемся з рызыкай пройгрышу.
- Нашы ворагі вынаходлівыя і знаходлівыя, але мы таксама не лыкам шытыя. Яны стала думаюць аб тым, як прычыніць шкоду нашай краіне, але мы таксама на гэта не забываемся.
- Ну, я думаю, што калі ты гаворыш, што зробіш нешта, але не робіш гэтага, то гэта і ёсць дабрасумленнасць.
- Я думаю, Бог жадае, каб я быў прэзідэнтам.
- Я веру, што Бог гаворыць праз мяне. Без гэтага я не змог бы выконваць свае абавязкі.
- Праблема з французскай мовай у тым, што ў ёй няма слова антрэпрэнёр. (Слова французскага паходжання ў ангельскай мове — заўв. перакладчыка.)
- У мяне не аналітычны склад розуму. Вы ведаеце, што я не марную свой час, каб падумаць аб сабе і аб тым, навошта я раблю тое, што я раблю.
- Я -вырашыцель, і я вырашаю, што лепш.
- У Вас таксама ёсць негры? (Пытанне да прэзідэнта Бразіліі Фернанда Кардоза — заўв. перакладчыка.)
- Ясная справа — гэта бюджэт. У ім шмат лічбаў.
- Я думаю, мы згодны, што мінулае прайшло.
- Я вырас на захадзе. Захадзе Тэхаса. Гэта зусім побач з Каліфорніяй. (Заўв. перакладчыка: ага, рукой падаць…)
Гэты спіс можна працягваць і працягваць, але я лічу, што гэтыя — самыя сакраментальныя яго выразы, з якімі ён увайшоў у гісторыю. 🙂