Домой В стране «Улады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам»: пасольства ЗША пракаментавала ціск супраць незалежных СМІ

«Улады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам»: пасольства ЗША пракаментавала ціск супраць незалежных СМІ

«Мы глыбока занепакоеныя пераследам беларускіх незалежных СМІ, якія проста робяць сваю справу, непрадузята паведамляючы сваім суграмадзянам аб тым, што адбываецца.

Арышт Андрэя Аляксандрава на гэтым тыдні і ўчорашні рэйд на інфармацыйнае агенцтва БелаПАН у пошуках сумніўных апраўданняў яго арышту з’яўляюцца яшчэ адным сведчаннем таго, што ўлады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў», — гаворыцца ў заяве Пасольства ЗША.

«Моцныя незалежныя сродкі масавай інфармацыі, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе з’яўляюцца правам беларускага народа i вельмi важныя для адкрытага сучаснага грамадства.

Мы зноў заклікаем урад Беларусі абараняць і забяспечваць асноўныя свабоды, у першую чаргу свабоду сходаў, слова і друку. Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні», — падкрэслівае Пасольства.

nn.by

Фота на галоўнай старонцы: АFP