Домой В стране У Tut.by і дахаты да рэдактара Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Сайт заблакаваны

У Tut.by і дахаты да рэдактара Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Сайт заблакаваны

tut.by

У офіс найбуйнейшага беларускага інфармацыйнага партала Tut.by сёння раніцай прыйшлі сілавікі. Прыйшлі таксама ў hoster.by.

Гэта работнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Сілавікі прыйшлі да некалькіх чалавек. У тым ліку да галоўнага рэдактара Марыны Золатавай. Акрамя таго, не адказваюць на званкі супрацоўнікі рэдакцыі, якія былі ў офісе.

ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы партала.

Сілавікі таксама ў офісе Av.bу, самага папулярнага аўтамабільнага сайта Беларусі. Некалькі гадоў таму да гэтай пляцоўкі далучыўся аўтамабільны сэрвіс A.Tut.by.

У прэс-службе Камітэта дзяржкантролю, куды ўваходзіць Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў, сказалі Onliner, што інфармацыя аб прычынах прыходу сілавікоў у Tut.bу будзе апублікаваная пазней.

Праз некалькі гадзін з’явіўся афіцыйны прэс-рэліз наконт сённяшніх падзей вакол Tut.by. «Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК 18 мая ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры)», — гаворыцца ў паведамленні.

«ТАА «Тут бай Медыя» ў 2019 годзе атрыманы статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў Tut.by была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ. Пра гэта было праінфармавана дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».

На падставе прадастаўленых ДФР звестак аб дапушчаных ТАА парушэннях Назіральнай радай ПВТ 18 мая прынята рашэнне аб страце ТАА «Тут бай Медыя» права на падатковыя льготы, якія прадстаўляюцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам прэзідэнта ад 22 верасня 2005 года № 12 «аб Парку высокіх тэхналогій», — гаворыцца ў паведамленні.

Як дадалі ў КДК, у выніку неабгрунтаванага выкарыстання ТАА «Тут бай медыя» дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій дзяржаве быў нанесены ўрон у асабліва буйным памеры.

Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю праводзяцца неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні па ўстанаўленні ўсіх акалічнасцяў і асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці

Каля 11.45 сайт Tut.by стаў блакавацца. Цяпер ён недаступны…

 

nn.by
Фото на главной странице: tut.by