Домой В регионе У Светлагорскім раёне пад цягнік ледзь не трапіла 13-гадовая школьніца

У Светлагорскім раёне пад цягнік ледзь не трапіла 13-гадовая школьніца

ровары
Фота: БелТА

Яна была на ровары і ў навушніках.

Трынаццацігадовая дзяўчынка на ровары і ў навушніках перасякала чыгуначныя пуці на перегона «Жэрдзь — Астанкавічы», што прыкладна за 15 кіламетраў ад Светлагорска, каля дызеля, што рухаўся.

Удар прыйшоўся на ровар, дзяўчынка ўпала, але не пацярпела.

На зямлі апынуўся і разбіўся яе мабільны тэлефон.

Як затым высветлілася, юная парушальніца вучыцца ў сёмым класе адной з вясковых школ Светлагорскага раёна. Аб здарэнні піша sb.by.

 

nn.by