У Мінску адбудзецца «Агульная дыктоўка»
2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 116) адбудзецца другая «Агульная дыктоўка».
Тэкст абраны адмыслова да 400-годдзя першага беларускага буквара. Чытаць яго будзе Руся – cпявачка, акторка беларускага дубляжу, «голас беларускай чыгункі», трэнерка па пастаноўцы голасу.
Пасля дыктоўкі ўдзельнікаў чакае спецыяльная пляцоўка, дзе можна будзе пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.
Працы ўдзельнікаў правераць прафесійныя філолагі. Вынікі стануць вядомыя на працягу пяці працоўных дзён. Усе ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты.
Как прыняць удзел у мерапрыемстве, патрэбна зарэгістравацца на сайце www.lidskае.by, прыйсці 2 чэрвеня ў 11:30 у Нацыянальную бібліятэку (уваход з боку рэстарана «Явар» (былы «Мегаполіс»), 2-гі паверх) альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё або інтэрнэт-трансляцыі – дома.
Праграма мерапрыемства:
11.30 – 12.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў,

12.00 – 12.20 – урачыстае адкрыццё,
12.20 – 13.20 – напісанне дыктоўкі.
Па ўсіх пытаннях удзелу ў мерапрыемстве звяртацца па т. +375-29-646-48-69.
Ірэна Рунге