Домой В стране У гонар дня народзінаў Алеся Адамовіча пройдуць публічныя чытанні ягоных твораў

У гонар дня народзінаў Алеся Адамовіча пройдуць публічныя чытанні ягоных твораў

адамовічуІмпрэза адбудзецца 6 верасня а 19-й гадзіне ў Менску. Сёлета Адамовічу споўніўся б 91 год.

Арганізатар чытанняў – актывіст з Бабруйска Андрусь Архіпенка, які яшчэ на пачатку года распачаў кампанію па ўсталяванні помніка Алесю Адамовічу ў ягонай роднай.

Гэтай акцыяй Андрусь хоча прыцягнуць увагу як да бюста пісьменніку, які неўзабаве мае з’явіцца на Бабруйшчыне, так і да збору сродкаў на стварэнне музея Адамовіча. На сённяшні дзень на адмысловым дабрачынным рахунку сабрана амаль 12 тысяч рублёў, чаго не хапае нават на распрацоўку праектнай дакументацыі.

Сёлета чытанні Адамовіча ў фармаце відэа-флэш-моба ўжо праводзілі бабруйчане. Цяпер Андрусь хоча звярнуць увагу на неабходнасць ушанавання памяці пісьменніка ўсёй Беларусі. Прыняць удзел у чытаннях можа любы жадаючы. Трэба толькі выбраць урывак з любога твора Алеся Адамовіча і зарэгістравацца па спасылцы.

Чытанні распачнуцца а 19-й гадзіне 6 верасня па адрасе: г. Менск, пр. Дзяржынскага, д. 57, ст. м. «Міхалёва».

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да Андруся па тэлефоне: +375291238873.

 

Марына Міхневіч