На працягу трох дзён на Бабруйск-Арэне кінастудзія Мікіты Міхалкова «Тры Т» здымала эпізоды фільма «Легенда № 17». Гэта фільм пра знакамітага хакеіста Валерыя Харламава (актор Даніла Казлоўскі).
У Бабруйску здымаліся маменты гульні СССР — Швецыя (Зімовая Алімпіяда 1972 года ў Японіі, г. Саппара, лік — 3:3).
У фільме здымаюцца: Алег Меньшыкаў, Барыс Счэрбакоў, Уладзімір Меньшоў, Раман Мадзянаў, Валянтін Смірніцкі, Ніна Усатава.
Міхаіл ЛАРЧАНКА. Фота аўтара