Домой Права человека У Бабруйску затрыманы Міхаіл Кавалькоў

У Бабруйску затрыманы Міхаіл Кавалькоў

Лідэра Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіла Кавалькова затрымалі яшчэ а 8-ай раніцы. Ён садзіўся ў свой аўтамабіль, які быў прыпаркаваны ля дзіцячай бальніцы, і ў гэты час да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ.

“Даішнікі” патлумачылі Міхаілу, што ён не можа прыпаркоўвацца ля дзіцячай бальніцы і выпісалі штраф у 35 базавых і павезлі ў УУС. Адтуль ён паспеў патэлефанаваць бабруйскай актывістцы Вользе Піманавай.

— Міхаіл паспеў распавесці, што следчы вывеў яго ў прыбіральню і чакае побач, каб не збёг, — распавядае Вольга Піманава. — Прычына, па якой яго там трымаюць, дзіўная. Быццам бы ў той час як Кавалькоў выязжаў з тэрыторыі бальніцы там атруцілася нейкая дзяўчынка, і ён павінен быць сведкам. Гучыць гэта дзіўна, канешне, але такім чынам яго трымаюць у аддзяленні дасюль, цягнуць час, — кажа Вольга.

“Праваабарончая хроніка”