Домой Общество У Бабруйску прэзентавалі «турэмныя кнігі»

У Бабруйску прэзентавалі «турэмныя кнігі»

22 верасня ў мясцовым офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) прайшла сустрэча с палітыкамі Анатолям Лябедзькам, Паўлам Севярынцам і Віктарам Карніенка.

Старшыня АГП Анатоль Лябезька прэзентаваў свой турэмны дзённік — «108 дзён у засценках КДБ». Палітык дэталёва апісаў пекла, якім стала для палітычных вязняў «амерыканка» — сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менска, — адразу пасля прэзідэнкіх выбараў 2010 году. Ён падрабязна апісаў кожны дзень сваей адсідкі — фізічны, псіхалагічны ціск, знявагу, бяспраў’е, паводзіны «чорных масак».

Лідэр аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павал Севярынец распавёў аб сваім творы — «Беларуская глыбіня». У кнізе змешчаны 84 артыкула, якія пачынаюцца эпіграфамі з Бібліі. Яна — аб «хіміі», якую палітык вымушаны быў адбываць у Пружанскім раёне, аб гісторыі і — беларускіх палітзняволеных.

Пасля прэзентацыі сваіх выданняў палітыкі падзяліліся навінамі, як ідзе вылучэнне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл на прэзідэнцкія выбары, адказалі на пытанні слухачоў, раздалі аўтографы на вокладках сваіх кніг.

Васіль Кулікоў