Домой Общество У Бабруйску прэзэнтавалі кнiгу пра палiтвязня Алеся Бяляцкага

У Бабруйску прэзэнтавалі кнiгу пра палiтвязня Алеся Бяляцкага







Кнiгу «Справа Бяляцкага» прадставляў аўтар — журналiст «Радыё Свабода» Валер Калiноўскi.

Прэзентацыя адбылася 30 сакавіка. Разам з гэтым выданнем таксама прэзентавалася кнiга самога Алеся Бяляцкага — «Асьвечаныя Беларушчынай».

Валер Калiноўскi распавёў слухачам аб тым, што перад ад’ездам у Бабруйск размаўляў з жонкай палiтвязня — Наталляй, якая была задаволена тым, што прэзентацыя адбудзецца у тым горадзе, дзе знаходзiцца Алесь Бяляцкi. Яна выказала спадзяванне, што муж адчуе тое, што дзесьцi побач аб iм будуць гаварыць людзi.

У пачатку сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі напісалі Алесю Бяляцкаму ліст з святочнымi пажаданнямі да каталiцкага Вялікдня.

Валер Каліноўсі распавёў аб тым, як збiраў матэрыял для кнiгi. Спачатку ён меркаваў сабраць фактуру без дапамогi яе галоўнага героя. Але потым вырашыў скарыстацца iнфармацыяй з першакрынiцы — праз лiставанне з Алесям Бяляцкiм. (Усе ўдзельнiкi прэзентацыi мелi магчымасць патрымаць гэтыя лiсты ў руках i пачытаць). Пасля напiсання кнiгi аўтар даслаў яе па пошце зняволенаму. Турэмная адмiнiстрацыя пасылку прапусцiла, i Алесь Бяляцкi змог кнiгу прачытаць.

Паэт і музыка, сябра Алеся Бяляцкага Эдуард Акулін прадставiў кнiгу «Асьвечаныя Беларушчынай». Па яго словах, гэтая кнiга выйшла да пяцiдзесяцiгоддзя аўтара. Дапicваць яе Алесь Бяляцкi вымушаны быў ужо за кратамi. У выданне ўвайшлi эсэ пра вядомых людзей i лiтаратурная крытыка. Эдуард Акулiн распавёў аб трыццаццiчатырохгадовым сяброўстве з Алесем. Ён успомнiў, як разам з iм вучыўся, ствараў першы беларускамоўны рок-гурт у краiне. Бард праспяваў дзве песнi — «Узыйду», прысвечаную Алесю Бяляцкаму, i «Нiгiлiстачка».

Грамадскi дзеяч Зміцер Салаўёў распавёў пра дзейнасць праваабончага цэнтра «Вясна», якiм кiруе Алесь Бяляцкi. Ён адзначыў, што пасля зняволення яе кiраўнiка цэнтр не спынiў сваё iснаванне. Замест канфiскаванага уладамi офiса арганiзацыя знайшла новы.

Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі ў падарунак прэзентуемыя кнігі. А я ее арганiзатары выказалi пажаданне, каб Алесь Бяляцкi найхутчэй выйшаў на волю, i змог падпiсаць iх асабiста.

Алесь Бяляцкi адбывае пакаранне у бабруйскай папраўчай калонii № 2. Беларускі суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці. Між тым, сродкі, якія паступілі Бяляцкаму ад розных фондаў, не з’яўляліся яго прыбыткам, а выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці арганізацыі «Вясна». Прычым «шкода», вызначаная судом, была цалкам пагашана за кошт добраахвотных ахвяраванняў.

Еўрасаюз, ЗША і іншыя цывілізаваныя дзяржавы афіцыйна прызналі Алеся Бяляцкага палітычным вязьнем. У 2012 годзе Бяляцкі намінаваўся на Нобелеўскую прэмію, аднак яна была прысуджана Еўрасаюзу.

У гэтым годзе Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру нарвежскім парламентарыем Янам Саннер.

Васiль Кулiкоў

Фото Виктора Масаловича