Домой Культура У Бабруйску прайшла прэзентацыя кнігі «Дзіцячая заМова»

У Бабруйску прайшла прэзентацыя кнігі «Дзіцячая заМова»




На сустрэчы прысутнічалі аўтар — вядомы журналіст, паэт і блогер Глеб Лабадзенка і яго сябар — таксама вядомы журналіст, а яшчэ — вакаліст гурта «HandmadE» Яўген Валошын.

«Дзіцячая заМова» выйшла ў свет у пачатку года і ўжо паспела стаць вядомай. Як распавёў Глеб Лабадзенка, яна атрымала літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Яе тыраж складае 1974 асобніка, і ўжо разышлося больш за 1200 кніг.

Выданне складаецца з 112 вясёлых малюнкаў. Персанажы — хлопчык і дзяўчынка — дапамагаюць чытачам зарыентавацца ў значэннях некаторых складаных па значэнні, але аднолькавых па гучанні, беларускіх слоў.

Кніга разлічана як на дзяцей, так і на дарослых чытачоў. Адна з яе асаблівасцяў у тым, што ў ёй няма ні адной друкаванай літары. Прадмова, змест, невялікі слоўнік, якія выкарыстоўваюцца ў кнізе, зроблены правапісныя тэкстам.

Акрамя размовы пра «Дзіцячую заМову» на сустрэчы шмат гаварылася пра беларускія гістарычныя помнікi архітэктуры. Аўтар, якi аб’ездзіў усю краіну, выказаў здзіўленне, што ў нас не развіты турызм. У прыватнасці, у якасці прыкладу, ён прывёў Бабруйск. У горадзе шмат старых унікальных будынкаў, ёсць крэпасць. Але масавых экскурсій няма, а бастыёны крэпасці паступова руйнуюцца.

Цікавыя развагі Глеба Лабадзенкі ўвесь вечар разнастаіў песнямі яго сябар — вакаліст гурта «HandmadE» Яўген Валошын.

Васіль Кулікоў