Домой Видео У Бабруйску прайшла літаратурная сустрэча з паэткай Настай Кудасавай

У Бабруйску прайшла літаратурная сустрэча з паэткай Настай Кудасавай

Бабруйск, літаратурная сустрэча, паэтка, Наста Кудасава

21-га верасня у Бабруйску адбылася вечарына з удзелам маладой таленавітай аўтаркі, якую зладзіў «Бобруйский курьер».

Адкрыў мерапрыемства галоўны рэдактар «БК» Анатоль Санаценка, які ў кароткай прамове прадставіў Насту Кудасаву. Ён расказаў, што паэтка з’яўляецца лаўрэаткай прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году» (2016), і назваў яе беларускай Цвятаевай.

Бабруйск, літаратурная сустрэча, паэтка, Наста Кудасава

Наста Кудасава распавяла, што жыве ў Рагачове, пісаць вершы пачала з дзяцінства, а яе любімай парой з’яўляецца восень.

Аўтарка прадставіла свае кнігі паэзіі “Лісце маіх рук”, “Рыбы”, і сваю апошнюю кнігу – “Маё невымаўля”, якая выйшла сёлета з друку ў другім выданні.

Бабруйск, літаратурная сустрэча, паэтка, Наста Кудасава

Потым гучала шмат вершаў, большасць з якіх складаліся з кампактных васьмі радкоў.

Паэтка адзначыла, што на яе творчасць найбольш паўплывалі Марына Цвятаева, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін.

Бабруйск, літаратурная сустрэча, паэтка, Наста Кудасава

Наста Кудасава падзялілася цікавым дзіцячым ўспамінам, звязаным з Бабруйскам. Аказалася, што яна з бацькамі часта прыязджала з Рагачова на наш гарадскі рынак, дзе аднойчы яе сям’я купіла папугая. І ён вельмі доўга жыў, радаваўшы гаспадароў…

Паэтка адказала на шматлікія пытанні аб сваёй творчасці і аб сябе.

Скончылася вечарына працяглай аўтограф-сесіяй.

Васіль Кулікоў