20 лютага ў бабруйскiм офiсе Аб’яднанай грамадзянскай партыi адбыўся першы этап V Агульнанацыянальнай дыктоўкi па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дню роднай мовы (21 лютага).
У якасцi матэрыяла для дыктоўкi, якую правяла настаўнiца беларускай мовы, былi выкарыстаны словы з «Ліста ў рэдакцыю» Янкi Купалы з пранікнёнымі і аптымістычнымі думкамі пра Беларусь. Лепш за ўсiх з заданнем справiлiся тры чалавекi — Станiслаў Кавалеўскi, Алеся Скапiнцава i Юрый Грынявецкi, якiя ў якасцi прызоў атрымалi ад арганiзатараў мерапрыемства — кампанii «Гавары праўду!» — кнiгi беларускiх пiсьменнiкаў.
Другi i трэцi этапы дыктоўкi пройдуць 15 i 25 сакавiка.
Акрамя дыктоўкi прайшла вiктарына; трэба было адказаць на пытаннi на тэму гiсторыi беларускага пiсьменства i перакласцi словы з рускай мовы на беларускую i наадварот.
Агульнанацыянальны дыктант праходзiць у Беларусi пяты год запар. Iдэя належыць фiлосафу Уладзiмiру Падголу. Мэта акцыi — дэманстрацыя павагi да роднай мовы.
Васiль КУЛIКОЎ