Домой Общество У Бабруйску прадставяць «Дзіцячую заМову»

У Бабруйску прадставяць «Дзіцячую заМову»

23-га красавіка, у аўторак, адбудзецца творчы вечар-сустрэча с з маладымі, але ўжо досыць вядомымі журналістамі Глебам Лабадзенка (ён яшчэ і паэт!) і Яўгенам Валошыным (ён яшчэ і музыка!).

Глеб Лабадзенка будзе прэзентаваць сваю кніжку «Дзіцячая заМова», якая выйшла ў канцы студзеня 2013 года і здабыла вялікую папулярнасць (дарэчы, атрымаў «спецнамінацыю» ў сёлетняй прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча).

А Яўген Валошын выканае песні свайго гурта, якія адрозніваюцца сучаснасцю, добрым густам і меладычнасцю.

Пачатак у 18.00. Адрас: вул. Кастрычніцкая, 33 (у другой палове дома).

Уваход вольны.