Домой Общество У Бабруйску не хапае беларускай мовы

У Бабруйску не хапае беларускай мовы

Мясцовыя актывiсты Таварыства беларускай мовы (ТБМ) збiраюць подпicы за пашырэнне сферы выкарыстання роднай мовы.
Пасля таго, як подпiсы будуць сабраныя, iх накiруюць у гарвыканкам.
— Бабруйск з’яўляецца адным з самых русіфікаваных гарадоў у Беларусi, — распавёў нам актывiст ТБМ Вiктар Малiноўскi. — Таму мы вырашылi прапанаваць старшынi гарвыканкама Дзмiтрыю Бонахаву некалькi iдэй, каб змянiць сiтуацыю. Сярод iх — пераклад на беларускую мову шыльд з назвамі вуліц, крамаў i iншых устаноў; усталяваць на роднай мове сацыяльныя банеры.
Таксама мы папрасiлi, каб кiраўнiк горада пасадзейнiчаў таму, каб прадпрыемствы Бабруйска ў назве сваёй прадукцыi на этыкетках часцей выкарыстоўвалi беларускую мову.
Мы спадзяемся, што наш зварот хоць нешта зменiць да лепшага, i родная мова не будзе ў такiм занядбаным стане, як зараз.

Васiль КУЛIКОЎ