Домой Происшествия У Бабруйску каля дома ўзарвалася бомба

У Бабруйску каля дома ўзарвалася бомба





Па вуліцы Карла Маркса, 320 адбыўся выбух самаробнай выбуховай прылады.

Як нам паведаміла старшы інспектар групы інфармацыі УУС Таццяна Гарбанюк, выбух адбыўся чацвёртага снежня, а палове сёмай гадзіны вечара. У выніку выбуху на балконах трох паверхаў шасці кватэр было пашкоджана шкло. Пацярпелых сярод жыхароў няма. На месцы выбуху ўтварылася варонка дыяметрам 45 на 50 сантыметраў і глыбінёю 10 сантыметраў. Падазронага затрымалі побач з месцам здарэння супрацоўнікі вайсковай часткі 55/27. Ім аказаўся саракагадовы, раней судзімы жыхар Бабруйска, які працуе на заводзе ТДіА. Пятага снежня ў адносінах да яго была ўзбуджана крымінальная справа па частцы трэцяй артыкула 339 крымінальнага кодэкса Беларусі. Падчас следства высветлілася, што выбухную прыладу спадар Ж. набыў у свайго 21-гадовага знаёмага, які працуе на тым жа заводзе. У адносінах да яго пятага снежня была ўзбуджана крымінальная справа па частцы другой артыкула 295 крымінальнага кодэкса Беларусі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара