Домой Общество У Бабруйску адбылася дыктоўка, прысвечаная палiтвязням

У Бабруйску адбылася дыктоўка, прысвечаная палiтвязням

15 сакавiка ў бабруйскiм офiсе Аб’яднанай грамадзянскай партыi адбыўся другi этап V Агульнанацыянальнай дыктоўкi па беларускай мове. Ён быў прысвечаны беларускiм палiтвязням.

У якасцi матэрыяла для дыктоўкi, якую правяла актывiстка кампаніі «Гавары праўду!» Вольга Піманава, быў выкарыстаны верш Лявона Цімохіна «Малітва».
Пасля яе заканчэння дэмакратычныя актывісты напісалі віншаванні з надыходзячым Днём Волі беларускiм палiтзняволеным, і, разам з лicтамi з дыктоўкамi, адправiлi iм па пошце.

Агульнанацыянальная дыктоўка праходзiць у Беларусi пяты год запар. Iдэя належыць фiлосафу Уладзiмiру Падголу. Мэта акцыi дэманстрацыя павагi да роднай мовы.

Васiль КУЛIКОЎ