Домой Общество У бабруйскіх тралейбусах з’явіліся…

У бабруйскіх тралейбусах з’явіліся…

З 24 лютага ў бабруйскіх тралейбусах па маршруце N° 2 з’явіліся кандуктары.

— Гэта накшталт эксперыменту, — кажа кандуктар 118-га тралейбуса спн. Таццяна. — На першым маршруце кандуктароў яшчэ няма, а на другім з учорашняга дня працуем.

Дарэчы, кандуктары ў тралейбусах ёсць і ў Магілёве. Гэта дапамагае пазбегчы «безбілетных» пасажыраў. Па словах спн. Таццяны людзі паводзяць сябе прыстойна і выходзяць адразу, калі садзяцца каб праехаць «зайцам».

Таксама гэтая акалічнасць прыносіць і іншыя плюсы. Напрыклад, чысціня і парадак у грамадскім транспарце, хуткая рэакцыя на пакінутыя рэчы.

Калі новаўвядзенне апраўдае сябе, то ў нашым горадзе на ўсіх маршрутах тралейбуса будуць кандуктары.

Бабруйск,  тралейбус,  маршрут, кандуктары, пасажыры, білеты Бабруйск,  тралейбус,  маршрут, кандуктары, пасажыры, білеты Яўген Глаголеў-Васьковіч
Фота аўтара