Домой Спорт У Бабруйскім снукерным клубе «СВ-клас» працаваў адзін з двух найбольш вядомых трэнераў...

У Бабруйскім снукерным клубе «СВ-клас» працаваў адзін з двух найбольш вядомых трэнераў па снукеру ў свеце — Алан Трыг

З 12 па 25 кастрычніка ў Бабруйскім снукерным клубе «СВ-клас» працаваў адзін з двух найбольш вядомых трэнераў па снукеру ў свеце Алан Трыг.

Ён выкладае ў брытанскай акадэміі снукера, якая знаходзіцца ў Шэфілдзе, спецыялизуецца на падрыхтоўке трэнераў, але рыхтаваў шмат вядомых майстроў, у тым ліку другога нумара сусветнага рэйтынгу Сцівена Магуайра. У нашу краіну Трыг прыязжаў па запрашэнню Беларускай асацыяцыі снукера, каб правесці трэніравальны курс. Да заняткаў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага майстра далучыліся семь спартоўцаў і шэсць трэнераў, у тым ліку снукерысты з Расіі і Ўкраіны, пры тым што сесія платная і каштавала 380 еўраў. Але ўрокі майстэрства ад Алана Трыга могуць дапамагчы прадстаўнікам аднаго з самых маладых відаў спорту ў Беларусі зрабіць адметны крок наперад.

Антон ПУЦІЛА