Домой Происшествия У Бабруйскім раёне было канфіскавана 1686 аўтапакрышак для легкавых аўтамабіляў

У Бабруйскім раёне было канфіскавана 1686 аўтапакрышак для легкавых аўтамабіляў

Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (КДФР КДК РБ) па Магілёўскай вобласці было канфіскавана 1686 аўтапакрышак для легкавых аўтамабіляў.

Злачынства было выяўлена падчас правядзення адмысловых мерапрыемстваў па кантролю за нелегальным абарачэннем падакцызных тавараў на аўтадарозе Бабруйск Гомель. Правяраючымі быў затрыманы грузавы аўтамабіль «Volvo» расійскага аўтаперавозчыка. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што на гэтым транспартным сродке здзяйснялася незаконная перавозка аўтапакрышак для легкавых аўтамабіляў у колькасці 1686 штук. Кошт прадукцыі быў ацэнены ў 150 мільёнаў рублёў.

Кіроўцай грузавіка былі прадстаўлены суправаджальныя дакументы, якія сведчылі, што груз накіроўваўся з Мінска ў сталіцу Расіі Маскву. Аднак работнікі фінансавай міліцыі высветлілі, што мінская фірма-адпраўнік не існуе, то бок, з’яўляецца «ілжэпрадпрымальніцкаю», а міжнародная таварна-транспартная накладная несапраўдная.

Як паведаміў нам начальнік арганізацыйна-інспектарскага аддзела КДФР КДК Беларусі па Магілёўскай вобласці спадар Аляксандр Шарокін, зараз пакрышкі канфіскаваны і разглядаецца пытанне аб прыцягненні правапарушальніка да адміністратыўнай адказнасці.

Яўген ВАСЬКОВІЧ