Домой В регионе У Асіповічах на 17-гадовага хлопца абвалілася бетонная пліта

У Асіповічах на 17-гадовага хлопца абвалілася бетонная пліта

пліты
Фота: МНС

17 красавіка ратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што ў закінутым будынку па вуліцы Сташкевіча ў Асіповічах пліты перакрыцця ўпалі на чалавека, піша прэс-служба МНС.

Гэта здарылася ў адным з будынкаў на тэрыторыі закінутага недабудаванага бальнічнага комплекса.

Тэрыторыя аб’екта не абгароджаная, доступ у будынак не абмежаваны.

Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага дамкрата дасталі пацярпелага з-пад жалезабетоннай пліты і перадалі работнікам хуткай.

пліты
На месцы здарэння. Фота: МНС

Пацярпелы, 2003 года нараджэння, выхаванец Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата, распавёў, што гуляў у закінутым будынку, на будаўнічыя канструкцыі не ўздзейнічаў. З страсеннем галаўнога мозгу і пераломамі хлопца даставілі ў бальніцу.

 

nn.by
Фота на галоўнай старонцы: МНС