Домой В стране Тыдні Германіі ў 2020 годзе

Тыдні Германіі ў 2020 годзе

Новости Германии

Пасольства Германіі паведамляе

Пасольства Германіі ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што ў сувязі з апошнімі падзеямі, звязанымі з распаўсюджваннем каронавіруса,  запланаваныя мерапрыемствы ў рамках Тыдняў Германіі ў Мінску і рэгіёнах пераносяцца на нявызначаны час.

На дадзены момант сваю працу працягвае выстава «Шляхі нямецкага мастацтва» ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3, Мінск). Далейшая інфармацыя будзе своечасова апублікавана на сайце artpalace.by.

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі плануе праводзіць некаторыя мерапрыемствы анлайн. Даведацца аб гэтых мерапрыемствах і  іншых  навінах можна непасрэдна на сайце https://www.goethe.de/ins/by/be/index.html