Домой Спорт Трыумфатар Паралімпійскіх гульняў вярнуўся ў Бабруйск

Трыумфатар Паралімпійскіх гульняў вярнуўся ў Бабруйск

Бобруйский пловец Игорь Бокий, завоевал пять золотых и одну серебряную медаль на ПаралимпиадеБобруйский пловец Игорь Бокий, завоевал пять золотых и одну серебряную медаль на Паралимпиаде

Ігар Бокій прывез з Лондану шэсць медалёў, пяць з якіх — залатыя!
У Беларусь вярнуліся беларускія спартоўцы-паралімпійцы, сярод якіх ззяе сапраўдная «зорка» — 18-гадовы бабруйчанін Ігар Бокій. Лічыце самі: беларускія паралімпійцы прывезлі з Лондану 10 медалёў, 6 з іх у плаванні заваяваў наш зямляк, ўсталяваўшы пры гэтым 3 сусветныя рэкорды, ды стаўшы сапраўднай сенсацыяй сёлетніх Паралімпійскіх гульняў. Прычым, ўсе пяць залатых медалёў ў скарбонку беларускай зборнай прынес бабруйскі плывец. Безумоўна, менавіта, дзякуючы яго ўнёску, у агульным заліку нашая каманда заняла 25-е месца сярод 165 краінаў.
Плывец з нашага гораду спаборнічае са спартоўцамі, стан якіх мяжуе з інваліднасцю з-за кепскага зроку. Аднак студэнт-першакурснік БДУ не збіраецца прыпыняць спаборніцтвы на блакітных дарожках і са здаровымі спартоўцамі. Раней дактары не дазволілі юнаку займацца прафесійным спортам, тым не менш, вынікі Ігара ўражваюць. Тым больш, што Паралімпійскія гульні ў Лондане — першыя ў кар’еры юнага спартоўца.
У сталіцу Велікабрытаніі Ігар Бокій ад’язджаў зусім невядомым спартоўцам, а вярнуўся дадому практычна легендарнаю асобаю. Ці сума прэміяльных за брытанскія перамогі каля 280 тыс. даляраў ЗША задаволіць Беларускага Фелпса, як далі яму мянушку журналісты? Гэтае пытанне ледзь не першачарговае, бо ўжо зараз пайшлі гутаркі аб тым, што ўсходнія суседзі могуць прапанаваць яму і яго трэнеру больш выгодныя ўмовы, як гэта здаралася раней з іншымі спартоўцамі!..
13 верасня трыумфатар Паралімпійскіх гульняў прыбыў у Бабруйск і адразу адчуў на сябе журналісцкую ўвагу, у тым ліку, нашага выдання, якому даў эксклюзіўнае інтэрв’ю. Размова адбылася побач з непрыкметным будынкам старога басейна на вуліцы Астроўскага, дзе пэўны час трэніраваўся і наш чэмпіён. Але «на дапамогу» прыйшла і ягоны першы трэнер Наталля Пазнякова, якая праводзіла тут у гэты час першую трэніроўку з пачынючымі плыўцамі…

Антон ПУЦІЛА.