Домой Красота и здоровье Тры спосабы палепшыць працу сэрца

Тры спосабы палепшыць працу сэрца

сэрца
Фота: food.noteru.com

Трэніроўкі прафесійных спартсменаў могуць падацца непасільнымі для звычайных людзей. Аднак гэта не зусім так. Перайманне некаторых стратэгій спартсменаў можа дапамагчы палепшыць працу сэрца.

Некаторыя даследаванні выявілі, што каранавірус можа выклікаць праблемы з сэрцам. Аднак назіранне за 800 прафесійнымі спарсменамі, якія перахварэлі на кавід, паказала, што праблемы з сэрцам мелі толькі менш за 1% спартсменаў, піша CNN.

Гэта чарговы раз пацвярджае важнасць фізічнай нагрузкі. Асабліва для працы сэрца. Мала хто можа дазволіць сабе трэніравацца па раскладзе прафесійных спартсменаў. Але некаторыя стратэгіі, карысныя для сэрца, можна з лёгкасцю прымяніць у жыцці.

Вось тры спосабы для ўзмацнення сэрца, якімі карыстаюцца спартсмены:

1) Аддавайце перавагу интэрвальным трэнироўкам

Для таго, каб скінуць вагу або зменшыць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, людзі часта аддаюць перавагу кардыятрэніроўкам. Яны, безумоўна, прыносяць шмат карысці арганізму. Аднак спартсмены рэдка праводзяць гадзіны на бегавой дарожцы ці велатрэнажоры.

Большасць праграм спартсменаў не перагружаныя кардыятреніроўкамі або бесперапыннымі практыкаваннямі сярэдняй інтэнсіўнасці. Часцей за ўсё перавага аддаецца інтэрвальным трэніроўкам, якая чаргуе высокаінтэнсіўныя практыкаванні з больш лёгкай і павольнай актыўнасцю.

Ёсць шмат навуковых доказаў таму, што высокаінтэнсіўныя інтэрвальныя трэніроўкі больш спрыяюць паляпшэнню працы сэрца за іншыя фізічныя нагрузкі.

2) Не забывайце пра адпачынак

Адпачынак і перыяд аднаўлення арганізма аднолькава важныя як для прафесійных спартсменаў, так і для звычайных людзей. Фізічная форма чалавека шмат у чым залежыць ад здольнасці мышц аднаўляцца. І сардэчная мышца не выключэнне.

Добры сон важны не толькі для ўзроўню энергіі, але і для працы сэрца. Дарослыя, якія спяць менш за сем гадзін штоноч, могуць мець праблемы са здароўем, якія пасля прыводзяць да сур’ёзных сардэчных захворванняў.

Таму варта рабіць здаровы сон прыярытэтам і імкнуцца паляпшаць якасць сну.

3) Прытрымлівайцейся здаровага падыходу да харчавання

Няма прафесійнага спартсмена, які б не надаваў шмат увагі харчаванню. Правільная ежа не толькі дае нам энергію, але і падтрымлівае цела здаровым, у тым ліку сэрца.

Менавіта таму ў рацыён варта ўключаць прадукты, багатыя на Амега-3, галоўнай крыніцай якіх з’яўляецца рыба. Не трэба забывацца пра бялок, асабліва расліннага паходжання. Таксама варта ўжываць больш агародніны і садавіны.

Да таго ж, эксперты раяць абмежаваць ужыванне насычаных тлушчоў і замяняць іх на больш карысныя прадукты.

Таксама нельга забывацца пра сваю штодзённую норму чыстай вады, бо без дастатковай гідратацыі кроў згушчаецца, а гэта выклікае вялікую нагрузку на сэрца.

 

nn.by