Домой В стране Святлана Ціханоўская абвясціла пра гатоўнасць стаць нацыянальным лідарам

Святлана Ціханоўская абвясціла пра гатоўнасць стаць нацыянальным лідарам

 Святлана Ціханоўская абвясціла пра «Мае дарагія беларусы, мы зараз перажываем складаны перыяд, калі подласць мяжуе з гераізмам, а адчай з мужнасцю. У гэты перыяд мы павінны зрабіць свой выбар, гэтага патрабуе ад нас час. У гэтыя дні, калі мы хаваем сваіх герояў, я плачу разам з вамі. Гэта неверагодныя страты для краіны. Гэта ні ў чым невінаватыя маладыя людзі. Іх імёнамі мы павінны ў будучыні назваць вуліцы. Іх імёны застануцца ў памяці.

У мяне не было ілюзій адносна сваёй палітычнай кар’еры. Я не хацела быцьт палітыкам. Але лёс распарадзіўся так, што я апынулася на самай парэдняй лініі супрацьстаяння з бязмежжам і несправядлівасцю. Лёс і вы — вы, якія паверылі ў мяне і далі мне сілы. І зараз я кожную хвіліну захапляюся вашай мужнасцю, якія вы моцныя і светлыя. Вы аддалі мне свае галасы, і я гэта цаню.

Мы ўсе хочам выйсці з гэтага кола, у якім апынуліся 26 гадоў таму.

Я гатова прыняць на сябе адказнасць і выступіць у якасці нацыянальнага лідара з тым каб краіна супакоілася і ўвайшла ў нармальны рытм, каб мы вызвалілі ўсіх палітвязняў і ў кароткія тэрміны падрыхтавалі заканадаўчую базу для новых прэзідэнцкіх выбараў — рэальных, сумленных, якія будуць прынятыя сусветнай супольнасцю»

Для ўсяго свету стала ясна, што беларусы гэта людзі, якія ўмеюць самаарганізоўвацца.

У ходзе відэазвароту кандыдат у прэзідэнты паабяцала «прыняць» шчырыя раскаянні прыхільнікаў уладаў.

 

NN.by
https://nn.by/