Домой В мире Светлана Тихановская: «За вашу і нашу свабоду!»

Светлана Тихановская: «За вашу і нашу свабоду!»

Светлана Тихановская  Светлана Тихановская 1 февраля посетила Национальный музей Литвы с рабочим визитом в связи с годовщиной начала восстания под руководством К. Калиновского. Она вручила памятные знаки археологам, научным сотрудникам музея и самому музею – за проведение раскопок и огромную исследовательскую работу, которая позволила определить и перезахоронить героев восстания – и выступила с небольшой речью.

Выступ на гадавіну пачатку паўстаньня каліноўскага

Сёньня мы прыгадваем пачатак паўстаньня 1863 года, якое беларусы называюць паўстаньнем Кастуся Каліноўскага. Лозунгам паўстаньня былі словы «За вашу і нашу свабоду», скіраваныя да ўсіх народаў тагачаснай Расійскай імперыі. Пароль Каліноўскага «Каго любіш? Люблю Беларусь!» поўнасьцю адлюстроўвае тое, што стала справай ягонага жыцьця.

Менавіта пасьля Каліноўскага беларусы ўсьвядомілі сябе асобнай нацыяй, якая займае «свой пачэсны пасад між народамі». У мінулым годзе беларусы аб’ядналіся, каб дапамагчы адно аднаму ў часы пандэміі. Потым увесь народ узьняўся, каб вярнуць у Беларусь закон. А яшчэ перад гэтым, у 2019 годзе, адбылася важная падзея, калі беларусы адчулі гонар за сваю краіну. Гэта было перапахаваньне ў Вільні Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Яго праводзілі ў апошні шлях тысячы беларусаў пад бела-чырвона-белымі сьцягамі.

Сёньня я дзякую ўсім, хто зрабіў магчымаю гэтую ўрачыстую падзею – усім беларускім, літоўскім і польскім навукоўцам, якія дасьледвалі парэшткі паўстанцаў. Сімвалічна, што выстава, якую я сёньня наведала, раней знаходзілася у будынку старога ізалятара, дзе пазначаная камера кожнага з паўстанцаў –  Каліноўскага, Серакоўскага і іншых. Нажаль, зараз для беларусаў словы «ізалятар», «турма» і «камера» – гэта не гісторыя, а цяжкая сучаснасьць. У нас ёсьць новыя ахвяры і новыя героі. Я ўпэўненая, што ўжо вельмі хутка кожны з нашых герояў будзе на свабодзе, а кожны са злачынцаў атрымае пакараньне паводле закону. А ў Жодзіна, на Валадарцы і на Акрэсьціна беларусы зробяць музеі, дзе кожнае імя будзе напісанае назаўсёды. Таму што мы ні пра што і ні пра каго не забудзем.

 

Видео выступления: https://youtu.be/bR59_LRkSIM