Домой Культура Снежныя скульптуры ў мастацкім каледжы

Снежныя скульптуры ў мастацкім каледжы



У Бабруйскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным мастацкім каледжы з 9 па 13 лютага праходзіла выстава снежных скульптур. На працягу двух дзён навучэнцы каледжа ляпілі жывёл і разнастайных казачных персанажаў.

Гэты міні-конкурс, гаворыць дырэктар каледжа Васіль Крычко, выдатная падрыхтоўка да конкурсу прафесійнага майстэрства «Беларускі вянок». Гэта добрая практыка для нашых навучэнцаў, якая дазваляе ім праявіць свае асабістыя здольнасці.

Пераможцамі конкурсу сталі: 12 група (кампазіцыя «Мядзведзь»), 13 група (кампазіцыя «Тыгр») і 61 група (кампазіцыя «Свойскія жывёлы»). Салодкія падарункі і граматы ўручаў вядомы ў свеце мараплавец Фёдар Конюхаў, які калісьці вучыўся ў гэтай вучэбнай установе. Перад чарговым марскім падарожжам ён наведаў мясціны юнацтва.

Паглядзець на скульптуры прыходзілі дзеці з дзіцячых садкоў і пачатковых класаў і ўсе, каму гэта было цікава.

Яўген ВАСЬКОВІЧ