Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газа?

беларусі

 

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыуш Каміньскі сёння заявіў, што наша суседка можа перакрыць наземныя памежныя пераходы. І нават чыгуначны рух праз свае межы. Яшчэ раней у адказ Лукашэнка пагражаў у адкаў на санкцыі перакрыць транзіт газа па тэрыторыі Беларусі. Наколькі верагодныя гэтыя пагрозы і якія наступствы могуць быць для айчыннай эканомікі?

 

Як на нас адаб’ецца перакрыццё польскай граніцы?

«Беларусь заўжды выкарыстоўвала сваё геаграфічнае становішча і пазіцыянавала сябе як зручную транзітную краіну, — кажа акадэмічны дырэктар цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC (Кіеў) Кацярына Барнукова. — У нас актыўна развіваўся і транспарт, і лагістыка.

Мы нават у крызісны мінулы год, калі з-за каранавіруса шмат траспартных плыняў спынілася, зарабілі 1,8 мільярды даляраў на чыстым экспарце транспартных паслуг (экспарт мінус імпарт). Гэта істотная сума, параўнальная з той жа нафтаперапрацоўкай. А ў плане ВУП, так і больш, бо гаворка ідзе і пра трубапровадны транспарт таксама. Гэта 4-5% ВУП (ад 2,4 мільярдаў даляраў).

Калі перакрыта будзе транспартнае злучэнне, то нас чакаюць яшчэ і іміджавыя згубы, калі яшчэ пра гэта можна казаць для Беларусі.

Бо, калі ўзяць сітуацыю з тым жа Кітаем. Мы заўжды пераконвалі кітайскіх партнераў: прадукцыю прадпрыемстваў, якія вы пабудуеце ў Беларусі, будзе заўжды зручна прадаваць і ў Еўропу, і ў Расію.

Таксама пазіцыянавалі сябе як краіну, якая якраз аказвае лагістычныя паслугі. Той жа «Вялікі Камень» будаваўся з гэтым уяўленнем. І агулам Беларусь прэтэндавала на вялікую істотную роль у кітайскай ініцыятыве «Адзін пояс — адзін шлях».

З-за сітуацыі ў Беларусі мы і так ужо бачым зніжэнне ініцыятывы ад Кітая. І даўгі яны перасталі рэфінансаваць, і прыток інвестыцый не такі, як мы разлічвалі. Таму што раней заўжды быў рост.

Тым не менш, калі зараз здарыцца яшчэ вось такая сітуацыя, клаі мы перакрыем патокі кітайскіх і расійскіх тавараў у ЕС і, наадварот, тавараў з ЕС у Расію і Кітай, калі з-за нас будзе больш складаны транзітны шлях, то гэта сапсуе нам і з Кітаем узаемаадносіны.

А ў нас, калі вы памятаеце, ледзь не ўся эканамічная стратэгія завязаная на том, што мы больш будзем сябраваць з Кітаем і іншымі «краінамі дальняй дугі». Яны там і тэхналогіі дадуць, і экспартныя рынкі, і ўсё ў нас будзе добра і цудоўна без гэтых еўрапейцаў.

 

беларусі
Фота: biznespolsha.com

 

Таму, калі межа з Польшчай закрыецца, то і ў кароткачасовай перспектыве гэта страты вялізнай колькасці экспартнай выручкі і ВУП, працы для многіх беларускіх кампаній. Сярод іх вельмі шмат і прыватных. І іх праблемы ўрад не настолькі напрамую адчувае. Ён любіць прыватнікаў ігнараваць. З іншага боку і дзяржаўныя кампаніі таксама будуць несці страты. Гэта досыць сур’ёзная пагроза.

Сітуацыя і для Польшчы не будзе вельмі прыемнай. Але ўлічваючы абставіны, рэальнасць гэтага рашэння не падаецца такім ужо неверагодным, як падавалася некалькі месяцаў таму».

«Для Беларусі важна і пастаўка беларускіх тавараў у саму Польшчу, так важны і транзіт, — адзначае старшы аналітык «Альпары Еўразія» Вадзім Іосуб.

— Калі казаць пра транзіт, то ўсяго на транспартных паслугах Беларусь зарабіла больш 3 мільярдаў даляраў.

Пры чым большая частка транспартных паслуг — гэта транзіт з Еўропы ў Расію і Кітай, і ў зваротным кірунку. Адпаведна, тут можа ісці гаворка пра ўрон, які можна ацаніць у 1-2 мільярды даляраў на працягу года.

 

беларусі
Фота: delfi.lt

 

Праз мяжу ЕС і Беларусі ідзе велізарны транзіт, вялізная плынь з усходу на захад. Улічваючы прапускную здольнасць гэтага кірунка, альтэрнатыў не так шмат. Гэты грузапаток, як аўтамабільны, так і чыгуначны, цяжка пусціць праз Украіну ці краіны Балтыі.

Химчистка ковров Бобруйск

Калі ўявіць, што Польшча выканае сваё абяцанне, то гэта страты не толькі для Беларусі. Гэта будуць велізарныя згубы для ЕС, Расіі і Кітая. Таму закрыццё межаў не выглядае досыць верагодным.

Тэарэтычна Расія будзе ціснуць на Беларусь, калі гэтыя меры будуць уведзены. Але, калі ўсе будуць зыходзіць з таго, што гэта малаверагодны сцэнар і нічога ў рэальнасці не адбудзецца, то не факт, што Расія будзе на нешта ціснуць».

Што будзе, калі ў адказ Лукашэнка перакрые транзіт газа?

У адказ на санкцыі з боку ЕС Аляксандр Лукашэнка ў чацвер заявіў, што таксама можа перакрыць грузапаток. Больш за тое, ён прыгразіў, што перакрые транзіт газа праз газаправод «Ямал-Еўропа». Нагадаем, беларускі ўчастак газаправода належыць расійскаму «Газпраму». Кампанія ўжо заявіла, што гарантуе выкананне сваіх абавязкаў перад краінамі, якія заключылі з ёй дамову.

 

 

Уладзімір Пуцін заявіў, што ўпершыню чуе пра такія настроі Лукашэнкі. Ён дадаў, што Лукашэнка ні разу не ўпамінаў у размовах пра гэта. «Хаця ён можа», — ацаніў верагоднасць такога сцэнару Пуцін і адзначыў: тэхнічна Беларусь мае такую магчымасць.

Між тым па ўмовах кантракта ад 2012 года, згодна з якім «Газпрам» набыў «Белтрансгаз», які валодае беларускім участкам газаправода «Ямал-Еўропа», беларускі бок абавязаны забяспечыць бесперапынна і бесперашкодную транспарціроўку расійскага газа па тэрыторыі краіны.

Калі ж гэтая ўмова не будзе выкананая, то беларускі бок павінен па патрабаванні «Газпрама» выкупіць усе раней перададзеныя акцыі ААТ «Белтрансгаз» за 5 мільярдаў даляраў і кампенсаваць «Газпраму» выдаткі, якія ў яго могуць узнікнуць у сувязі з гэтым.

Пуцін дадаў, што перакрыццё транзіту газа не паспрыяе беларуска-расійскім адносінам.

 

Фота: belarus-tr.gazprom.ru

 

«Заява пра перакрыццё газа выглядае досыць смешна, улічваючы, што 30 кастрычніка транзіт газа па гэтаму газапроваду быў спынены, — лічыць Кацярына Барнукова. — Яго толькі нядаўна на днях узнавілі ў невялікім аб’ёме. І наколькі ён будзе патрэбны, асабліва, калі канчаткова запраце «Паўночны паток — 2» абсалютна незразумела.

Той жа «Газпрам» зараз усімі сіламі спрабуе дакзааць еўрапейскім партнерам, што гэта не ён стаіць за газавым крызісам у Еўропе. Наадварот спрабуе гэты крызіс вырашыць. І тут такія заявы.

Мы ўжо бачылі ў мінулым годзе, як Беларусь самавольна распараджалася ўласнасцю «Газпрама» — «Белгазпрамбанкам». Таму я б не выключала верагоднасці, што трубу могуць перакрыць нават без узгаднення з «Газпрамам». Але іронія ў тым, што для Еўропы зараз у гэтым няма нічога страшнага.

Транзіт, які ідзе праз беларускую трубу, цяпер больш значыць для самой Беларусі як крыніца дахода ў бюджэт: Расія плаціць за тое, што газ перамяшчаецца па нашай тэрыторыі.

«Калі ўспомніць, што гаворка ідзе пра расійскі газ і расійскую трубу, то перакрыццё транзіту ў такім выпадку выглядае як абвяшчэнне эканамічнай вайны Расіі, — адзначае Вадзім Іосуб. — Мне падаецца гэта малаверагодным, улічваючы, што Расія — гэта зараз адзіны саюзнік».


Па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў

 

Бобруйск. Автосервис
Памятники
Вам также могут понравиться
BE EN RU