Домой Общество Шпацыр па Бабруйску са Змітром Шапелевічам

Шпацыр па Бабруйску са Змітром Шапелевічам

 шпацыр па Бабруйску, haroshak.byНядаўна  у Бабруйск завітаў праект аматараў вандровак па беларускіх гарадах ды мястэчках Haroshak.by, – каб запісаць чарговы выпуск перадачы «Рукі ў ногі».

Свае ўлюбёныя месцы горада паказаў гісторык Зміцер Шапелевіч.

 шпацыр па Бабруйску, haroshak.by

Зміцер жыве з сям’ёй у Бабруйску. Горад гэты ён ведае, пэўна, як ніхто: здаўна вывучае яго гісторыю, называе вуліцы іх старымі імёнамі, быў знаёмы з мастаком Абрамам Рабкіным, аўтарам кнігі «Вниз по Шоссейной».

Прафесійны гісторык, працуе ён не па спецыяльнасці. Але насамрэч праца застаецца працай, а ўсё жыццё ягонае – гэта раскопкі, пошукі, аднаўленчыя працы, краязнаўства…

Haroshak.by – гэта пляцоўка, пакліканая звыш на аб’яднанне краязнаўцаў, гісторыкаў-аматараў, ціхмяных археолагаў і вар’ятаў, улюбёных у родны край.

 

Ул. инф.
Фота: haroshak.by