Домой Общество Салісту «Беларускіх песняроў» Валерыю Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну за наведванне Крыма

Салісту «Беларускіх песняроў» Валерыю Дайнеку забаранілі ўезд ва Украіну за наведванне Крыма

Беларусі

У пункце пропуску «Барыспаль» у нядзелю супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны выявілі грамадзяніна Беларусі, які незаконна наведаў Крым.

Мяркуючы па відэа, гэта экс-удзельнік «Песняроў», саліст гурта «Беларускія песняры» Валерый Дайнека.

Памежная служба выявіла, што ён летам 2020 года незаконна, парушаючы парадак уезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і выезду з яе, наведаў паўвостраў.

Спявак пацвердзіў, што дабіраўся да Крыма самалётам для ўдзелу ў журы фестывалю.

«За парушэнне ўкраінскага заканадаўства памежнікі забаранілі грамадзяніну Беларусі ўезд у нашу краіну тэрмінам на 3 гады. Беларус вылецеў рэйсам у Мінск», — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы.

 

nn.by
Фото на главной странице: valerydaynekocom