Домой В стране Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе ў студзені-лютым 2022 года

Рэферэндум па Канстытуцыі пройдзе ў студзені-лютым 2022 года

рэферэндум
Фото: Дмитрий Брушко

Яго правядзенне ў канцы лета — пачатку восені не абмяркоўваецца.

Рэферэндум па Канстытуцыі Беларусі плануюць правесці ў студзені-лютым 2022 года, паведамілі ria.ru ў ЦВК.

Раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына казала, што магчыма сумяшчэнне рэферэндуму з мясцовымі выбарамі, якія павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.

«Такім чынам, рэферэндум пройдзе ў гэтыя ж тэрміны. Хутчэй за ўсё, гэта канец гэтага года. Лепш гэта зрабіць у сярэдзіне снежня» — казала Ярмошына.

На яе думку, выбары і галасаванне на рэферэндуме вельмі проста сумясціць, бо гэта два выбарчыя бюлетэні.

 

nn.by