Домой Общество Разам — супраць рака (Добавлено видео)

Разам — супраць рака (Добавлено видео)

У Бабруйску адкрылася фотавыстава «У імя жыцця».

25 чэрвеня ў бабруйскім Тайм-клубе «13:87» (вул. Савецкая, 73) адбылася прэзентацыя фотавыставы «У імя жыцця». Гэта сумесны праект прафесійнага фатографа і музыкі Андрэя Барылы і анкалагічнай пацыенткі Ірыны Харытончык.

Гэта бясстрашная і прыгожая экспазіцыя распавядае пра шасцярых жанчын, якія жывуць з анкалагічным дыягназам, але якія працягваюць несці ў свет святло і прыгажосць.

Гэта пранізлівы аповед пра тое, што жыццё — цудоўнае, а цяжкая хвароба — усяго толькі іншая грань жыцця, якая дазваляе ўбачыць свет у новых фарбах. Пра тое, што аперацыі, апрамяненне і хіміятэрапія — нямоглыя перад іх унутранай сілай і жаночай прыгажосцю.

Акрамя звычайных гледачоў, на адкрыццё фотавыставы ў Бабруйск прыехалі ўдзельніцы праекта з Менска, а таксама — прыйшлі жанчыны з мясцовай группы падтрымкі.

Выставу адкрыла адзін з яе арганізатараў — рэдактарка сайта Onсopatient.by і гаспадыня Тайм-клуба Наталля Халанская. Затым аўтар праекта Ірына Харытончык распавяла пра свой шлях анкапацыента, пра тое, як прыйшла ідэя стварэння гэтай фотавыставы, пазнаёміла з кожнай жанчынай, прадстаўленнай у ёй.

Выстава «У імя жыцця» найбольш яскравы, але далёка не адзіны, прыклад разнастайнай дзейнасці сталічнага «Цэнтра падтрымкі анкапацыентаў»… Фотавыстава стартавала у Менску, зараз пераехала ў наш горад. У планах арганізатараў — зрабіць яе перасоўнай — галоўным чынам, па тых гарадах Беларусі, дзе існуюць группы падтрымкі анкапацыентаў.

Бабруйчане маюць магчымасць наведаць фотаэкспазіцыю ў Тайм-клубе «13:87» да канца чэрвеня.

Антон Пуціла