Домой В стране Раман Бандарэнка памёр

Раман Бандарэнка памёр

Раман Бандарэнка
Фота: сацыяльныя сеці

Раман Бандарэнка памёр у рэанімацыі БХМД.

Нагадаем, 31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане ў бальніцы. Увечары 11 лістапада невядомыя прыехалі ў легендарны двор «Плошча Перамен» зразаць стужкі. Скончылася ўсё бойкай з Раманам Бандарэнкам. Невядомыя збілі яго, пасля чаго даставілі ў РУУС, а адтуль — ужо без прытомнасці — у бальніцу.

Шанцы Бандарэнкі выжыць ацэньваліся як 1 з 1000.

Святлана Ціханоўская ўжо выказала спачуванні родным Рамана Бандарэнкі, паведамляе «Белсат».

«Раман Бандарэнка быў забіты памагатымі рэжыму. Ён стаў нявіннай ахвярай бесчалавечнай сістэмы, якая лічыць жыцці людзей выдаткамі ўлады. Усе мы разумеем, што на яго месцы мог апынуцца любы мірны чалавек.

Як і мільёны беларусаў, я спачуваю сям’і Рамана. Мы не даруем гэтага забойства. Мы ўпішам імя Рамана ў гісторыю новай Беларусі як імя героя. І мы працягнем нашу барацьбу, каб вінаватыя панеслі адказнасць за злачынствы і каб у нашай краіне жыццё чалавека была святой каштоўнасцю, а не прадметам садызму над усімі нязгоднымі».

nashaniva.by