Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Бестыярыюм, або картэж Арфея
Пачатак: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

РАК
О, мой сумнеў – ты асалода,
З табой мы ходзім бы атрад, –
Як ракі, – быццам бы так модна, –
Усё назад, усё назад…
L’écrevisse
Incertitude, ô mes délices
Vous et moi nous nous en allons
Comme s’en vont les écrevisses,
A reculons, à reculons.
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.